«АЛЕСЬ САВІЦКІ ПАЛАЧАНІН НА ЎСЁ ЖЫЦЦЁ»

(да 100-годдзя з дня нараджэння А. А. Савіцкага)

Пра культурна-асветніцкі праект
Падзеі, якія адбываюцца ў жыцці грамадства, наўпрост звязаныя з дзейнасцю асобных людзей. Не ўсе яны мяняюць ход гісторыі, але след пакідаюць у ёй глыбокі. Такім чалавекам для Полацка стаў Аляксандр (Алесь) Ануфрыевіч Савіцкі – беларускі празаік і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін г. Полацка. Свае першыя творы ён пачаў пісаць яшчэ ў гады вайны, у партызанскім атрадзе. У сваіх пасляваенных апавяданнях, аповесцях і раманах Аляксандр Ануфрыевіч закранаў рознабаковыя тэмы – савецкага будаўніцтва, кахання, вайны і інш. Многія з твораў аўтабіяграфічныя («Верай і праўдай», «Зямля не раскажа», «Літасьці не чакай», «Пісьмо ў рай»). Асобна вызначаюцца творы А.А. Савіцкага для дзяцей рознага ўзросту. За дзіцячую трылогію «Дзівосы Лысай гары» пісьменнік атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь (2002). Шмат твораў А.А. Савіцкага перакладзены на замежныя мовы. У Полацку ў 2016 г. адзін з філіялаў ЦБС Полацкага раёна атрымаў імя пісьменніка. У той жа год была заснавана і літаратурная прэмія, якая прысуджаецца таленавітым аўтарам за творы, прысвечаныя роднаму краю.
Мэта праекта:

папулярызацыя творчай спадчыны А.А. Савіцкага і калекцыі яго матэрыялаў у фондах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (НПГКМЗ).



Задачы:

  • стварыць умовы для знаёмства з творчасцю Алеся Савіцкага і матэрыяламі пісьменніка, якія знаходзяцца ў фондах НПГКМЗ;
  • спрыяць прыцягненню ўвагі моладзі да вывучэння літаратурнай спадчыны пісьменніка;
  • садзейнічаць выхаванню ў падрастаючага пакалення патрыятызму і актыўнай жыццёвай пазіцыі.
Удзельнікі праекта
Жадаеце стаць удзельнікам?
Прачытайце палажэнне, запоўніце форму ўдзельніка праекта і дашліце на электроны адрас: local.polotsk@museum.by
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website